viasna on patreon

Далучайцеся да кампаніі за свабоду Паўла Вінаградава!

2014 2014-10-15T22:18:00+0300 2014-10-16T14:19:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/freevinagradau-afisha-small.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Вясна” заклікае далучыцца да кампаніі за свабоду Паўла Вінаградава

“Вясна” заклікае далучыцца да кампаніі за свабоду Паўла Вінаградава

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае калегаў, сяброў і аднадумцаў далучыцца да кампаніі за свабоду грамадзянскага актывіста Паўла Вінаградава.

Актывіст моладзевай арганізацыі «Zмена» зараз знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў пад 15-суткавым адміністратыўным арыштам паводле пастановы суда Маскоўскага раёна Мінска ад 9 кастрычніка.  

Павел Вінаградаў у 2008 годзе быў асуджаны як фігурант так званай “справы 14-ці” за мітынг прадпрымальнікаў, у 2011-м - як фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня 2011 года актывіста вызвалілі на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні.

Пасля вызвалення з калоніі Павел Вінаградаў не зменшыў сваю грамадзянскую актыўнасць. Каб трымаць яго на кароткім ланцугу, 10 красавіка 2012 года суд Маскоўскага раёна Мінска вынес рашэнне пра прэвентыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым тэрмінам на два гады.

ПЦ “Вясна” зафіксаваў 16 выпадкаў затрымання Паўла Вінаградава пасля вызвалення з калоніі. 15 з іх скончыліся адміністратыўнымі арыштамі тэрмінамі ад 5 да 25 сутак, што сумарна складае 165 сутак – фактычна 5 з паловай месяцаў. З іх на бягучы год, уключна з цяперашнім арыштам, выпала 65 сутак зняволення. 

Прыклад Паўла Вінаградава - сведчанне рэпрэсіўнасці ў дачыненні да іншадумцаў і прававой несправядлівасці ў беларускай дзяржаве.

Шаноўныя сябры і аднадумцы, падрымайце заклік да спынення адвольных затрыманьняў у Беларусі!

Каб далучыцца да кампаніі,

зрабіце пост з тэгам #freeVinagradau, сфатаграфуйцеся з партрэтам Паўла Вінаградава (для друку яго можна спампаваць у дадатку) і выкладайце яго ў сацыяльных сетках, а таксама выкажыце сваё меркаванне наконт гэтай праблемы; 

запішыце відэа ў падтрымку Паўла і выкладзіце яго ў сацсеткі з тэгам #freeVinagradau;

дашліце Паўлу паштоўку салідарнасці ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў: 220089 г. Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36. 

 

Спампуйце партрэт Паўла Вінаградава:

 

Павел Вінаградаў. Афіша для акцыі ў падтрымку актывіста
Павел Вінаградаў. Афіша для акцыі ў падтрымку актывіста

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства