viasna on patreon

Адміністрацыя прэзідэнта выбачылася перад Рыгорам Кастусёвым за адказ на рускай мове

2014 2014-10-29T22:07:00+0300 2014-10-29T22:07:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kastuseu-rygorrrr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” Рыгор Кастусёў 29 кастрычніка атрымаў паўторна ўведамленне з Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб С. І. Буко на гэты раз ужо на беларускай мове паведаміў Рыгору Кастусёву, што яго зварот, які паступіў уАдміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перанакіраваны ў Магілёўскі аблвыканкам з даручэннем паведаміць пра вынікі разгляду.

Таксама начальнік упраўлення прынёс свае выбачэнні за паведамленне, дасланае раней з Адміністрацыі прэзідэнта на рускай мове.

Нагадаем, што пра тое, што адміністрацыя кіраўніка краіны ў парушэнне беларускага заканадаўства адказала на беларускамоўны зварот Рыгора Кастусёва на рускай мове.

Рыгор Кастусёў таксама паведаміў, што 29 кастрычніка да яго ў кватэру ў Шклове завітаў супрацоўнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС РБ. Па словахпалітыка, супрацоўнік праваахоўных органаў удакладніў некаторыя факты карупцыйных злачынстваў, выкладзеныя ў адкрытым лісце Рыгора Кастусёва да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Рыгор Кастусёў адзначыў, што супрацоўнікам міліцыі быў складзены пратакол апытання, а таксама тое, што гутарка атрымалася канструктыўнай. Кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” выказаў спадзяванне, што ўлады ўсё ж займуцца сапраўднай барацьбой з карупцыяй у Шклоўскім раёне, а не яе імітацыяй.

Нагадаем таксама, што звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі Рыгор Кастусёў і яго землякі з грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” вырашылі пасля таго, як іх неаднаразовыя ранейшыя звароты і прапановы да кіраўніцтва Шклоўскага райвыканкама не знайшлі ніякага водгуку і засталіся без разгляду.

Чальцы “Шклоўскага магістрату” прапанавалі кіраўніку краіны вылучыць на пасаду старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэту Пятра Мігурскага, кандыдата эканамічных навук, які стала пражывае ў Шклоўскім раёне. Па іх меркаванні, сучаснае кіраўніцтва Шклоўскага раёна ў вачах людзей ператварылася ў касту недатыкальных з вялікімі асабістымі прыбыткамі і без адказнасці за вынікі сваёй працы.

Кіраўнік “Шклоўскага магістрату” у сваім лісце задаў Аляксандру Лукашэнку рытарычнае пытанне, як магло стацца, што на пасадзе старшыні Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў шмат год знаходзіўся чалавек з непагашанай судзімасцю?

Рыгор Кастусёў таксама звяртаў увагу кіраўніка краіны на тое, што ўжо больш дзесятка гадоў жыллёва-камунальная сфера раёна адзначана шэрагам карупцыйных скандалаў, звязаных з дзейнасцю кіраўнікоў прадпрыемства. Адзін за адным за злоўжыванне службовым становішчам пад следства падпадаюць намеснікі старшыні райвыканкама. Агульны карупцыйны складнік па Шклоўскаму раёну толькі за апошнія 4 гады ў фінансавым плане складае больш 60 мільярдаў рублёў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства