viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-11-18T11:20:00+0300 2014-11-24T16:34:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: новыя факты ціску на журналістаў за супрацу з замежнымі CМІ, пераслед грамадскіх актывістаў у Гродне і ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў у Мінску і Свіслачы.

“Падзея тыдня”: каментары і ацэнкі праваабаронцаў адносна рашэння Камітэта па правах чалавека ААН па справе кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага, які падвергся крымінальнаму пераследу за сваю прафесійную дзейнасць.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – адзін з лідараўправаабарончай арганізацыі “Студэнцкая Рада” Алесь Крот распавядае пра праблемы, выяўленыя падчас Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў студэнтаў, які 18 лістапада прэзентуе Грамадскі Балонскі камітэт.   

У музычных паўзах - кампазіцыі  гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”,   які днямі адзначыў сваё 15-годдзе вялікім сольныі канцэртам у Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства