viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!”на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-11-25T09:27:58+0300 2014-12-02T15:20:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска:

“Хроніка пераследу”: штраф журналісту Вользе Крапоцінай у Гродна, судоў чакаюць журналісты ў Віцебску, адміністратыўныя справы супраць удзельнікаў Дня памяці паўстаўцаў 1863 года ў Свіслачы, затрыманне былога палітвязня Андрэя Гайдукова ў Наваполацку ды іншыя навіны і факты пераследу.

Падзея тыдня”: праваабаронцы каментуюць узбуджэнне крымінальнай справы супраць палітвязня Мікалая Дзядка ў Магілёўскай турме №4, што пагражае яму дадатковым годам зняволення.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: праваабаронца Алесь Бяляцкі разважае, як рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН, прынятае па яго справе, можа паўплываць на становішча праваабаронцаў не толькі ў Беларусі, але і ў іншых рэпрэсіўных краінах.  

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта “J:морс”, які ў мінулую суботу адзначыў 15-годдзе юбілейным канцэртам у Мінску.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства