viasna on patreon

Незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну абвінавачваюць у незаконным вырабе друкаванай прадукцыі

2014 2014-11-30T11:56:24+0300 2014-11-30T11:56:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

У адміністрацыйным пратаколе, складзеным намеснікам начальніка аддзела аховы грамадскага парадку Бярозаўскага РАУС Мікалаем Пракуратам, адзначана, што Тамара Шчапёткіна парушыла арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Падставай для абвінавачання стала інтэрв’ю на сайце неакрэдытаванага ў Беларусі “Беларускага Радыё Рацыя” з загадчыкам цэнтральнай Бярозаўскай аптэкі Алегам Казюпай на тэму выдачы лекаў па рацэптах. Дарэчы, на сайце ”Радыё Рацыя” кароткая інфармацыя са здымкам Казюпы змешчана без указання аўтарства.

Сярод здымкаў 4 жанчын, паказаных Казюпе і дырэктару сярэдняй школы № 1 Бярозы Мікалаю Жуковічу, у якога Шчапёткіна таксама брала інтэрв’ю, яны прызналі Тамару Шчапёткіну. Толькі Казюпа чамусьці сказаў, што Шчапёткіна сябе назвала Галінай Васілевіч.

Азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, журналістка адмовілася даваць тлумачэнні, скарыстаўшыся канстытуцыйным правам не сведчыць супраць самой сябе.

Для Тамары Шчапёткінай, па як словах, самым абуральным і агідным быў асабісты дагляд у вестыбюлі перад сталом міліцыянта, які сядзіць каля дзяжурнай часткі і запісвае ўсіх, хто прыходзіць у міліцыю, а таксама забірае асабістыя рэчы ў жалезны сейф, што стаіць побач. Спачатку Шчапёткіну абшуквалі металашукальнікам. Потым пазвалі жанчыну- афіцэра , якая спачатку карысталася металашукальнікам, потым загадала расшпіліць паліто і абшукала ўсе кішэнні, боты, абмацала ўсю постаць. Ёй падалося падазроным нешта ў бюстгальтары, і яна прапанавала паказаць бюстгальтар. Шчапёткіна цвёрда, але ветліва прапанову адхіліла. Толькі пасля гэтага яе дапусцілі ў кабінет Мікалая Пракурата. На пытанне Шчапёткінай, з чым звязаны такія дзеянні міліцыі, пачула ў адказ: “Рэжымны аб’ект. Рашэнне міністра МУС”.

Цяпер журналістка чакае позву ў суд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства