viasna on patreon

Удзельнікаў фотасесіі ў Віцебску аштрафавалі

2014 2014-11-28T18:13:00+0300 2014-11-30T18:17:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shabunia-kazak-sciapan.jpg

ЗміцерКазакевічіАленаСцяпанаваатрымаліштрафыў 20 базавыхвелічыняўкожны (3 млнбел. рублёў), аАленаШабуня - 18 базавыхзапарушэннеарт. 23.34 КаАП (парушэннепарадкуарганізацыіальбоправядзеннямасавыхмерапрыемстваў).

Слуханніадміністрацыйныхсправаўжурналістаў, якіясфатаграфавалісянафонегарадскогаграфіцінапярэдадні 5 лістапада, адбыліся 28 лістападаўсудзеЧыгуначнагараёнаг. Віцебска (вул. Будзённага, 5).

Разгляд справы Казакевіча суддзёй Аленай Цыганковай заняў каля 30 хвілін. З боку абвінавачання выступаў складальнік пратакола, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Чыгуначнага раёна Віцебска Аляксандр Рыбакоў. Ён сказаў, што “фотасесія” была “акцыяй”, бо, маўляў, так пісалі ў інтэрнэце. Вынік - штраф у 20 базавых велічыняў (3 000 000 беларускіх рублёў).

Пасля абедзеннага перапынку падобны судовы працэс адбыўся і над журналісткай Аленай Сцяпанавай. Суддзя Дзяніс Губанаў прызнаў яе вінаватай у парушэнні парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў і таксама прызначыў штраф у 20 базавых велічыняў.

Пазней той жа суддзя вынес рашэнне аштрафаваць Алену Шабуню на 18 базавых велічыняў. Меншыя памеры штрафу Дзяніс Губанаў патлумачыў тым, што ў яе трое дзяцей, сярод якіх двое непаўнагадовых.

Па звестках службы маніторынгу ГА “БАЖ”, усяго заведзена сем адміністрацыйных спраў. Наступныя суды прызначаныя на 1 снежня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства