viasna on patreon

Свет без турмаў. Гэта магчыма?

2014 2014-12-01T12:04:30+0300 2014-12-01T15:23:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/turma_00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Аляксандр Саенка

Фота: Аляксандр Саенка

Турма чалавека не выправіць. З гэтым сцверджаннем пагодзяцца, мабыць, усе крытыкі сучаснай пенітэнцыярнай сістэмы: як рэфармісты, так і абаліцыяністы. Але далей паміж імі - суцэльныя рознагалоссі. Прыхільнікі рэформаў абвінавачваюць праціўнікаў турмы ва ўтапічнасці, у адказ атрымліваючы абвінавачванні ў палавіністасці мераў, піша сайт kalidor.net.

Журналісты інтэрнэт-праекта паспрабавалі разабрацца: у чым асноўная праблема сучаснай пенітэнцыярнай сістэмы, ці магчыма скасаваць інстытут турмы і як павінна выглядаць пакаранне? На гэтыя пытанні адказвалі і праваабаронцы Наста Лойка і Павел Сапелка.

 

НАСТА ЛОЙКА

Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Асноўная хіба — гэта невызначанасьць мэтаў самой сыстэмы і распрацоўкі механізму яе дасягненьня. Адны навукоўцы асноўнай мэтай пакараньня бачаць выхаваўчую/перавыхаваўчую, іншыя — кампэнсацыйную, а яшчэ нехта — карную і г.д. І вось існуе гэты вечны тэарытычны дыспут у той час, калі ўжо рэальныя людзі сядзяць у турмах!

Я зашмат ведаю пра катаваньні ў нашых турмах, пра факты забойстваў з боку адміністрацыі. Пра ўмовы ўтрыманьня асобная доўгая і балючая тэма. Шмат хто праз яе праходзіць. І пры гэтым большасьць не ведае нічога, ім усё роўна.

Відавочна, рэфармаваньне неабходнае, і тэрмінова. Праблем на гэтым шляху тры. Першая — добрая тэарытычная распрацоўка, другая — фінансавы бок, трэцяя — ментальная, псыхалягічная. Ня ведаю, колькі трэба выхоўваць ахоўніка, каб ён стаў добрым.

Чалавек не нараджаецца маньякам, яго такім робіць выхаваньне, асяродак, грамадзтва, дзяржава

Сучасная агульнаэўрапейская тэндэнцыя ідзе да гуманізацыі пакараньняў: усё менш выкарыстоўваецца зьняволеньне пры фінансавых і іншых негвалтоўных злачынствах, усё больш надаецца ўвагі ўмовам утрыманьня і псыхалягічнай працы са зьняволенымі.

У тэарытычнай распрацоўцы важна ўлічваць агульную адказнасьць соцыюма за кожнае злачынства: чалавек сам па сабе не нараджаецца маньякам, яго такім робіць выхаваньне, асяродак, грамадзтва, дзяржава. Таму важна ўсім разумець гэта і падзяляць яго адказнасьць. Важна падымаць псыхалягічную культуру ўсяго грамадзства, з садку шмат працаваць зь дзеткамі ў гэтым напрамку, вялікая функцыя тут сацыяльнай апекі і ўзаемасувязі людзей паміж сабой. То бок гэта грунтоўныя праблемы, якія ня вырашыць за кароткі час, нават з належным асэнсаваньнем. З фінансавага боку любая дзяржава зацікаўленая патраціць грошы на сацыяльную сфэру, чым на рамонт калёніі. Але так быць не павінна. Гэта частка агульнай адказнасьці. Альтэрнатыўныя мадэлі пенітэнцыярнай сыстэмы важна дасьледаваць і запазычваць. Гэта і эфэктыўней і таньней.

Ад турэмнага зьняволеньня было б добра адмовіцца. Не могуць сьцены зьмяніць чалавека да лепшага. Гэта могуць толькі іншыя людзі. Асноўным плюсам турэмнай мадэлі называюць прафіляктычныя меры, каб чалавек ня зьдзейсьніў новыя злачынствы, але гэта толькі часовы фактар. Пакараньне павінна быць стымулюючым і разьвіваючым. Спартовыя, працоўныя і псыхалягічныя віды дзейнасьці маглі б гэтаму спрыяць куды эфэктыўней за турэмны рэжым, хаця момант прымусовасьці застаецца.

 

Чытайце таксама:

Павел Сапелка: "Без накіравання ў пенітэнцыярныя установы цалкам можна абыйсціся, калі чалавек пасля здзяйснення злачынства дэманструе відавочны прагрэс у паводзінах" 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства