viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-12-02T09:23:32+0300 2014-12-02T15:20:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска:

“Хроніка пераследу”: працяг пераследу удзельнікаў дня памяці паўстання Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы; новыя акалічнасці справы Алены Танкачовай - высылку адклалі на месяц; незалежную журналістку з Бярозы вінавацяць у супрацоўніцтве з беларускім Радыё Рацыя, ды іншыя навіны.

Падзея тыдня”: гомельскія праваабаронцы праз раённы суд распачалі стратэгічную цяжбу, накіраваную на адмену заканадаўства, якое забараняе выдаваць целы расстраляных у Беларусі, і расцэньваецца праваабаронцамі як катаванне.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы беларускі дысідэнт Міхась Кукабака, які 3-га снежня адзначае сваё 78-годдзе, распавядае пра тое, як здолеў застацца жывым пасля некалькіх псіхушак, сямі лагераў, турма і звыш 20-ці перасылак.

У музычных паўзах - блюзавыя кампазіцыі вакаліста гуртаWhiteNightBlues Юрыя Несцярэнкі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства