viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-12-23T08:44:00+0300 2014-12-23T08:44:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска:

“Хроніка пераследу”: Папраўкі да закона «Закон аб СМІ», якія тычацца зменаў з інтэрнэт-СМІ пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2015 году, але ўжо зараз пачаўся беспрэцэндэнтны націск на незалежныя інтэрнет-СМІ, многія з іх заблакаваныя, а таксама пра адміністрацыйны пераслед удзельнікаў акцый у Свіслачы і Віцебску, ды іншыя навіны.

“Падзея тыдня”: Сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі практычна застаецца без зменаў. Нават вызваленне 18 снежня палітвязня Эдуарда Лобава, якія распавядае пра гады свайго зняволення, не дадае аптымізму, паколькі пачаў адбываць пакаранне новы палітвязень, актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Адыходзячы 2014 год вачамі беларускіх праваабаронцаў, грамадскіх дзеячоў і моладзевых актывістаў: падсумаванні і спадзяванні.

У музычных паўзах – калядныя кампазіцыі ў выкананні беларускіх гуртоў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства