Бабруйск: Расісцкія графіці ў цэнтральным парку (фота)
У бабруйскім гарадскім парку культуры і адпачынку ўжо доўгі час можна бачыць надпіс "будь белым 88" на трансфарматарнай будцы. Праз дарожку невядомыя "адзначыліся" і на дрэве, якое расце каля лавы. На ім напісана "14/88". Як вядома, гэтыя лічбы - кодавы лозунг неанацыстаў.
Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што расісцкія надпісы знаходзяцца тут ужо некалькі месяцаў. Магчыма, супрацоўнікі парка не разумеюць, што азначаюць лічбы, але надпіс "будь белым" кажа за сябе сам.
У парку можна заўважыць шыльдачкі, якія папярэджваюць, што на яго тэрыторыі вядзецца відэаназіранне: пры жаданні аўтараў надпісаў маглі б і знайсці.
Гэты парк карыстаецца папулярнасцю як у мясцовых жыхароў, так і ў гасцей горада. Тут праходзяць рознага кшталту забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку калядна-навагоднія, якія збіраюць багата гледачоў.