viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-01-06T08:32:57+0300 2015-01-28T11:17:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска:

“Хроніка пераследу”: названыя лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека, заснаванай Хартыя'97, падрабязнасці пра пераслед віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі, улады ўпарта працягваць адмаўляць грамадзянам у праве на свабоду мірных сходаў. 

“Падзея тыдня”: Праваабарончы цэнтр “Вясна” паспяхова рэалізаваў новы праект -- цыкл відэапраграм праграм "Кухня TV".  Гэта своеасаблівыя "круглыя сталы" з удзелам беларускіх праваабаронцаў па найбольш важных і наспелых у грамадстве пытаннях.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: юрыст Павел Сапелка, які аналізуе некаторыя палажэнні Дэкрэта Прэзідэнта Беларусі №6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абарачэнню наркотыкаў”.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства