Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуска:
“Хроніка пераследу”: Праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць неадкладнага спынення пераследу Мікалая Дзядка і яго вызвалення; Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі; у Мінску працягваюцца суды над актывістамі анархісцкага руху.
“Падзея тыдня”: 22 студзеня вечарам каля 15 чалавек запалілі свечы і ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку недалёка ад амбасады Украіныў а ўлады абвінавацілі ўдзельнікаў ушанавання памяці "Нябеснай сотні" у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч разважае аб законапраекце аб барацьбе з “дармаедамі” і аб тым, якім чынам ён можа закрануць розныя катэгорыі грамадзян.
У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі беларускага фольк-фанк гурта Джамбібум