viasna on patreon

Упраўленне аховы здароўя не знайшло парушэнняў у «затрыманні» на пікеце жыхара Светлагорска медыкамі

2015 2015-01-31T20:57:00+0300 2015-01-31T20:57:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liashenka-bespredel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У прымусовай дастаўцы грамадскага актывіста са Светлагорска, інваліда першай групы Юрыя Ляшэнкі, Упраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама не знайшло парушэнняў. Нагадаем, 25 лістапада жыхар райцэнтра меў намер правесці адзіночны пікет на цэнтральнай плошчы горада, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да парушэння правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Але як толькі ён разгарнуў плакат «Долой беспредел!», да яго пад'ехала «хуткая дапамога», супрацоўнікі якой забралі актывіста разам з інвалідным вазком. У шпіталі актывісту зрабілі ўкол, пасля яго дапытаў міліцыянт.

На сваю заяву ў абласное ўпраўленне аховы здароўя і Міністэрства аховы здароўя аб правамернасці дзеянняў медыкаў «хуткай» Юрый Ляшэнка атрымаў атрымаў адпіску: «парушэнняў патрабаванняў дзеючага заканадаўства не ўстаноўлена». У адказе гаворыцца, што быццам брыгаду хуткай дапамогі выклікаў з грамадскага месца невядомы мужчына. Таксама ў лісце тлумачыцца, што «хвораму» вымералі артэрыяльны ціск, які быў павышаны, і таму ўвялі ін'екцыю. Каб дамагацца далей справядлівасці, актывіст мае намер звяртацца ў суд.

Дарэчы, атрымаў ён і адказы з міліцыі наконт таго, што на ягоную электронную скрыню неаднаразова прыходзілі лісты з пагрозамі. Міліцыя адказала, што асобы, што адправілі дадзеныя лісты, не ўстаноўлены. Як і тыя, што падсунулі яму ў дзверы цыдулку з пагрозамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства