viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-02-03T09:10:46+0300 2015-02-05T11:35:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска: 

“Хроніка пераследу”: У калоніі Мікалаю Статкевічу не дазволілі працаваць; палітвязень Ігар Аліневіч ізноў кінуты ў ШІЗА; Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі выдаўца Ігара Логвінава.

“Падзея тыдня”:  29 студзеня Аляксандр Лукашэнка даў вялікую прэс-канферэнцыю для журналістаў. “Адкрыты дыялог”прэзідэнта з журналістамі для некаторых прадстаўнікоў незалежных медыя абярнуўся неадэкватнай рэакцыяй чыноўнікаў, што сведчыць аб немагчымасці канструктыўнага дыялогу з уладамі.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: актывістка Ніна Багінская нядаўна ў чарговы раз была затрыманая падчас угодкаў “Нябеснай сотні” каля помніка Шаўчэнку. Яна распавядзе пра свой шлях да беларушчыны і грамадзянскай свядомасці.

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта BosaeSonca.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства