viasna on patreon

Баранавічы: міліцыя вядзе актыўны пошук аўтара плаката з заклікам да байкота ўказа прэзідэнта

2015 2015-02-27T14:13:28+0300 2015-02-27T14:13:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-plakat-bajkot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо некалькі дзён баранавіцкая міліцыя вядзе актыўны пошук аўтара каляровага плаката з заклікам да байкота ўказа Прэзідэнта № 222, які быў вывешаны 15 лютага на мясцовым каапрынку. Аб гэтым распавёў індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, якога дырэктар каапрынка Аляксандр Дайноў у гэты ж дзень абвінаваціў у аўтарстве ініцыятывы і пагражаў грамадскаму актывісту “разабрацца з яго пісанінай”.

– На працягу некалькіх дзён супрацоўнікі міліцыі выклікалі амаль ўсіх маіх суседзяў-прадпрымальнікаў, якія гандлююць на каапрынку побач са мной. Супрацоўнік ГАУС капітан міліцыі Сяргей Паўленя цікавіўся ў іх: хто б гэта мог напісаць і вывесіць плакат з заклікам да байкота ўказа прэзідэнта? Аднак усе прадпрымальнікі сказалі, што не ведаюць ініцыятара гэтай грамадзянскай акцыі. Я таксама быў выкліканы на размову ў гарадскую міліцыю 26 лютага, дзе і паведаміў капітану міліцыі, што таксама не ведаю аўтара каляровага плаката, які быў вывешаны каля майго працоўнага месца. Размова з супрацоўнікам міліцыі цягнулася нядоўга і скончылася падпісаннем пратакола апытання, – праінфармаваў Мікалай Чарнавус.

Нагадаем, што каляровы плакат “А ты далучыўся да байкота ўказа прэзідэнта № 222 з 1 сакавіка 2015 года?” правісеў каля 2 гадзін і быў сарваны дырэктарам Баранавіцкага каапрынка Аляксандрам Дайновым.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства