viasna on patreon

Магілёў: суд не задаволіў пазоў Аляксея Паўлоўскага аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі

2015 2015-02-27T12:26:00+0300 2015-02-27T14:27:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі

Аляксей Паўлоўскі

Грамадскі актывіст судзіўся з адміністрацыя “Магілёўскага домабудаўнічага камбіната”, якая адмовіла яму ў працаўладкаванні, спаслаўшыся на тое, што прыняцце яго на працу можа дэстабілізаваць абстаноўку на прадпрыемстве.

Акрамя таго, адміністрацыя “Магілёўскага ДБК” заяўляла, што ёй вядомы негатыўныя наступствы прыёмаў на працу Аляксея Паўлоўскага, і для паляпшэння мікраклімату ў калектыве яму адмоўлена ў працаўладкаванні ў арганізацыі.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што ў судзе сталі вядомы прычыны, па якіхбыў складзены ягоны негатыўны партрэт. З гэтай нагоды грамадскі актывіст збіраецца да новых судовых працэсаў, а таксама заяўляе пра падрыхтоўку шэрагу скаргаў у разнастайныя дзяржаўныя кантралюючыя арганізацыі.

-          У суд у якасці сведак былі выкліканы старшыня прафкама ДБК, а таксама юрыст арганізацыі. Яны паведамілі, што нагодай для непрыняцця мяне на працу стала публікацыя  пра мяне ў прафсаюзнай газеце “Беларускі час” “Как стать звездой”, рэпартаж пра мяне на БТ, калі 15 чалавек у знак салідарнасці са мной напісалі заявы на звальненне ў сувязі з тым, што са мной не працягнулі працоўны кантракт, а таксама публікацыя на мясцовым сайце voskresinfo.com, - кажа Паўлоўскі.

Грамадскі актывіст адзначае, што працэс вёў суддзя Кастрычніцкага раённага суда Магілёва Андрэй Юрчанка, які параіў Аляксею Паўлоўскаму вярнуць сабе імя добрага рабочага. Для гэтага неабходна прайсці шэрага судоў з дзяржаўнымі СМІ, якія падалі інфармацыю пра яго ў невыгодным святле.

Трэба адзначыць, што Аляксей Паўлоўскі ўжо не першы год спрабуе працаўладкавацца, атрымлівае ад Магілёўскага гарадскога цэнтра занятасці насельніцтва накіраванні на працаўладкаванне, аднак на працу яго не бяруць пад рознымі прадлогамі – няма вакансій, разрад не адпавядае заяўцы, альбо кажуць, што ўжо набралі неабходную колькасць рабочых.

Аляксей Паўлоўскі неаднаразова звальняўся з будаўнічых арганізацый за абарону правоў працоўных, а таксама за адпавяданне тэхнікі бяспекі пры выкананні будаўнічых работ. Наймальнікам не па душы прыходзілася яго прафсаюзная актыўнасць і напісанне ім скаргаў аб дрэнных умовах працы ў розныя дзяржаўныя інстанцыі. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства