viasna on patreon

Гары Паганяйла: Ніякага паслаблення не будзе…

2015 2015-02-27T16:37:56+0300 2015-02-27T16:37:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gary_paganiajla.jpg
Гары Паганяйла

Гары Паганяйла

Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла тлумачыць, чаму з аднаго боку беларуская ўлада паказвае Еўропе сваю адкрытасць і дэмакратычнасць, а з іншага – “закручвае гайкі”.

На гэтым тыдні Менск наведаў шараг заходніх гасцей, якія вялі дыялогі з беларускай уладай. На гэтым жа тыдні стала вядома, што палітзняволены Мікалай Дзядок асуджаны яшчэ на 1 год і 3 дні зняволення па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі. Еўропа ўжо заплюшчыла вочы на правы чалавека ў Беларусі?

Гары Паганяйла: Трэба разумець, што ні аб якай дэмакратыі ў Беларусі размова не ідзе. Гутарка вядзецца толькі аб жаданні беларускай улады ўстанавіць эканамічнае супрацоўніцтва з заходнімі краінамі. Таму асабіста мне ўсё ў гэтай сітуацыі лагічна і зразумела, чаму таму ж Дзядку дабавілі год зняволення. Тыя ўмовы, якія сёння існуюць у краіне, дыктуюць умовы збліжэння з Захадам, каб, магчыма, атрымаць нейкую фінансавую дапамогу. Гэта можа быць атрыманне крэдытаў пад льготныя працэнты – тое, што не можа даць Расея. Альбо ў дадатак да расейкіх траншаў, бо, як кажуць, шмат грошай не бывае. Таму пазіцыя ў беларускіх уладаў такая: “Няхай Еўропа не звяртае ўвагі на нашы ўнутраныя парадкі і ўспрымае такімі, якія мы ёсць”. А што датычыцца пытання правоў чалавека, то тут, маўляў, мы самі разбярэмся, гэтыя задачы вырашаем па ўнутраных законах і парадках. Гэта дэманстравалася на працягу апошніх 20 гадоў у Беларусі, тое самае паказваў і Савецкі Саюз.

РР: Адным словам, гайкі будуць толькі закручваць?

Гары Паганяйла: Ва ўсялякім выпадку, ніякага паслаблення не чакаецца. І ніякіх дэмакратычных рэформаў як не было, так і не будзе. Усё ізноў будзе зводзіцца да падаўлення любога іншадумства і супраціва дзеючай уладзе. Тым больш, не будзе зменена выбарчае заканадаўства, хоць у некаторых і былі на гэта слабыя спадзяванні. У год выбараў улада будзе трымаць сітуацыю пад кантролем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства