viasna on patreon

Кухня TV: У Беларусі створаны розныя ўмовы для дзвюх дзяржаўных моў

2015 2015-03-30T23:27:00+0300 2015-03-30T15:00:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuchnia-mova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новы выпуск праваабарончага відэапраекту “Кухня TV” прысвечаны праблематыцы роўнасці дзвюх дзяржаўных моў. У абмеркаванні прымаюць ўдзел намеснік старшыні ПЦ “Вясна”Валянцін Стэфановіч, старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла, а таксама мовазнаўца Зміцер Саўка.

У выніку рэферэндуму 1995 года, ініцыяванаму першым прэзідэнтам Беларусі, расейская мова атрымала статус другой дзяржаўнай мовы. Дзвюхмоўе павінна азначаць абсалютную роўнасць беларускай і рускай мовы. Але што мы маем на практыцы? Правааабронцы канстатуюць дыскрымінацыю беларускай мовы ў параўнанні з расейскай як на ўзроўні заканадаўства, так і на ўзроўні практыкі яго выкарыстання.   

Нягледзячы на пэўны ўздым і папулярнасць беларускамоўных курсаў у апошнія гады, усё ж беларуская незалежная дзяржава не надта зацікаўленая ў тым, каб яе грамадзяне сталі актыўнымі носьбітамі мовы адметнасці сваёй краіны. На дадзеным этапе ўлады проста не перашкаджаюць. А калі б дзяржаўная палітыка была накіраваная на развіццё нацыянальнай мовы, калі б чыноўнікі згодна закону “Аб дзяржслужбе” карысталіся нароўне абедзвюма дзяржаўнымі мовамі?!

 

Глядзець па частках:

8:47 Досвед білінгвістычных краін. Зміцер Саўка
15:52 Мова судавытворчасці - адна з праблем.
16:44 Закон "Аб дзяржслужбе" абавязвае чыноўнікаў валодаць абедзьвумя дзяржаўнымі мовамі. Гары Паганяйла
19:53 У чым палягае хітрасць заканадаўства пры рэалізацыі дзвюх дзяржаўных моваў?
23:24 Яшчэ ў 90-я гады баў створаны электронны перакладчык прававых актаў. Зміцер Саўка

Іншыя выпускі “Кухня TV” глядзіце тут

Кухня TV: У Беларусі створаны розныя ўмовы для дзвюх дзяржаўных моў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства