viasna on patreon

Магілёўскі журналіст абскарджвае штраф у Вярхоўным судзе

2015 2015-03-31T16:24:36+0300 2015-03-31T16:24:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/burakou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Магілёўскі журналіст-фрылансер Алесь Буракоў накіраваў старшыні Вярхоўнага суда наглядную скаргу, ў якой аспрэчвае штраф, атрыманы ў кастрычніку 2014 г. за працу на замежны СМІ.

8.10.2014 г. пастановай суда Ленінскага раёна г. Магілёва на журналіста было накладзенае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў 6 мільёнаў рублёў. Суд прызнаў А. Буракова вінаватым у парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі): ён "незаконна вырабіў прадукцыю СМІ", а менавіта - артыкул, змешчаны на сайце кампаніі "Deutsche Welle". Журналіст абскарджваў вырак у вышэйшых інстанцыях і наглядных ворганах, але абласны суд 20.11.2014 г. пакінуў рашэнне раённага суда ў сіле; ня даў выніку і зварот журналіста ў пракуратуру.

У скарзе ў Вярхоўны суд А. Буракоў просіць адмяніць пастановы раённага і абласнога судоў і спыніць супраць яго адміністрацыйны працэс з-за адсутасці складу правапарушэння.

Журналіст лічыць, што ён быў незаконна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паколькі ягоныя дзеянні не падпажаюць пад дзеянне ч.2 арт. 22.9 КаАП. Таксама журналіст звяртае ўвагу на шматлікія парушэнні заканадаўства, што суправаджалі ягоную справу ад выняцця тэхнікі з ягонай кватэры да вынясення пастановаў па ягоных скаргах.

У выпадку, калі і ў Вярхоўным судзе не атрымаецца дамагчыся адмены штрафу, журналіст мае намер звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

"Магілёская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства