Як дзяржава зарабляе на незалежных СМІ (інфаграфіка)
https://spring96.org./be/news/76476
2015
2015-03-31T16:32:48+0300
2015-03-31T16:32:48+0300
2015-03-31T16:46:15+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/groshy-3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кожны год незалежныя журналісты прыцягваюцца да адказнасці па ч. 2 арт. 22.9 КаАП “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.
За тры месяцы бягучага года аштрафаваныя ўжо чатыры прадстаўнікі гэтай прафесіі: Алесь Ляўчук, Ларыса Шчыракова, Тамара Шчапёткіна, Аліна Літвінчук (двойчы). Для кожнага штраф у памеры ад 20 да 40 базавых велічынь.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" падлічыў, што агулам за 2014 і пачатак 2015 году незалежныя журналісты папоўнілі дзяржаўную казну на 79 мільёнаў 230 тысяч беларускіх рублёў. Можна меркаваць, што да канца года гэта сумма будзе толькі ўзрастаць.