viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-03-31T18:25:30+0300 2017-10-25T15:34:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: У Баранавічах не дазволілі пікетаваць супраць уціску правоў рабочых; Праваабарончая арганізацыя „AmnеstyInternational” абвясціла акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

“Падзея”: 25 сакавіка ў Менску традыцыйна святкавалі ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі – Дзень Волі. Падчас дадзенай акцыі ажыццяўлялася грамадскае назіранне з ініцыятывы “Беларускага Хельсінкскага Камітэта” ды Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў складзе 15 назіральнікаў, якія фіксавалі факты парушэння правоў чалавека ў ходзе мерапрыемства, дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і ўдзельнікаў. Такім чынам назіральнікі зрабілі справаздачу, у якой абазначылі асобныя аспекты вынікаў назірання, аналіз адпаведнасці масавага мерапрыемства міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, а таксама рэкамендацыі для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізатараў.

Госць рубрыкі “Асоба”: юрыст праваабарончага цэнтра Вясна – Павал Сапелка. Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу на неабходнасць выключэння з Крымінальнага кодэкса Беларусі артыкула 411, які прадугледжвае для зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў папраўчых установах, пакаранне за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі. На шырокае грамадскае абмеркаванне гэтая праблема была вынесена, калі артыкул і, адпаведна, падаўжэнне тэрмінаў пазбаўлення волі, сталі выкарыстоўвацца супраць палітвязняў. У 2012 годзе за некалькі месяцаў да заканчэння тэрміну пазбаўлення волі на год быў асуджаны па артыкуле 411 Зміцер Дашкевіч, у лютым 2015 - за некалькі дзён да выхаду на свабоду - Мікалай Дзядок.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Ілюжан.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства