viasna on patreon

Затрыманні каля расійскай амбасады: "Забярыце касметычку!" (абноўлена)

2015 2015-04-29T20:54:00+0300 2015-04-30T12:45:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", каля 15 гадзін пад амбасадай Расійскай Федэрацыі былі затрыманы журналісты Белсату, а таксама грамадскія актывісткі Вольга Нікалайчык і Кацярына Садоўская.

У журналістаў перапісалі пашпартныя дадзеныя ды адпусцілі. Вольгу Нікалайчык і Кацярыну Садоўскую павезлі на аўтатранспарце МУС у невядомым накірунку. Нададзены момант іх тэлефоны недасяжныя. Прычыны затрымання і месца знаходжання актывістак высвятляюцца.

Стала вядома, што Кацярына Садоўская і Вольга Нікалайчык знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС г. Мінска. Пра гэта паведаміла адна з затрыманых па тэлефоне.

Падставай затрымання грамадскіх актывістак стаў перфоманс: яны прынеслі пад амбасаду адмысловы "чамадан-касметычку" з эмблемай "Начных ваўкоў" і надпісам "Забярыце касметычку", якую нібыта забыліся байкеры на мяжы, і хацелі яе перадаць. Ці будуць складзены пратаколы - невядома.

***

Кацярыну Садоўскую каля 19 гадзіны шпіталізавалі з аддзялення Цэнтральнага РУУС з гіпертанічным крызам. На Вольгу Нікалайчык склалі пратакол вымання і, відаць, яшчэ адзін пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. Па якім артыкуле пакуль невядома. Верагодна, заўтра адбудзецца разгляд справы ў судзе Цэнтральнага раёна.

***

Вольгу Нікалайчык позна ўвечары адпусцілі з Цэнтральнага РУУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства