viasna on patreon

Трэці раз за апошнія два месяцы памежнікі затрымалі на мяжы журналіста-фрылансера Жукоўскага

2015 2015-05-29T11:31:54+0300 2015-05-29T11:45:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

Вечарам 28 траўня пры вяртанні з Чарнігава на украінска-беларускай мяжы быў затрыманы гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі. Першапачаткова яго і спадарожнікаў трымалі на пункце пропуску «Новая Гута» беларускія памежнікі каля дзвюх гадзін, прычым не тлумачылі, з чым звязаная такая мера. Пашпарты забралі для праверкі. Потым, па словах фрылансера, ім паведамілі, што яны затрыманыя, і загадалі выключыць мабільны тэлефон.

У выніку К. Жукоўскага больш за тры гадзіны пратрымалі на мяжы, правялі асабісты дагляд, агледзелі таксама аўтамабіль. Па словах памежнікаў, шукалі “антыканстытуцыйную літаратару і носьбіты інфармацыі". Такія праблемы на мяжы пры вяртанні з Украіны Жукоўскі мае ўжо трэці раз за апошнія 2 месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства