viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналісткі

2015 2015-05-29T15:24:24+0300 2015-05-29T15:24:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

У Брэсцкім абласным судзе разгледжана касацыйная скарга журналіста-фрылансера з Бярозы Тамары Шчапёткінай, якая прасіла адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста і накіраваць яе справу на новы разгляд.

Тамара Шчапёткіна 27 красавіка была пакарана па арт. 22.9 ч.2 КаАП -- незаконны выраб прадукцыі СМІ штрафам у 40 базавых велічынь. Падставай для адміністрацыйнага пераследу стала абвінавачанне, што яна нібыта 8 студзеня зрабіла інтэрв’ю з супрацоўнікам ДПС АДАІ Брэсцкага РАУС Сяргеем Неліповічам для “Беларускага Радыё Рацыя”, не маючы акрэдытацыі.

Адвакат Тамары Шчапёткінай Павел Алесік прывёў доказы, што 8 студзеня не было ніякага новага матэр’ялу з капітанам ДАІ Брэсцкага РАУС Сяргеем Неліповічам на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”. Адвакат звярнуў увагу на паказанні трох сведак, што ў Брэсцкім раённым судзе Шчапёткіна не падыходзіла да Сяргея Неліповіча наогул. Нягледзячы на гэтыя доказы і не зважаючы на блытаніну ў сведчанннях капітана, суддзя Наталля Сурма не ўбачыла падставаў для адмены рашэння.

Журналістка будзе абскарджваць рашэнне суда старшыні абласнога суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства