viasna on patreon

Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі футбольных заўзятараў у Баранавічах, прызнаны правамернымі

2015 2015-05-31T19:31:42+0300 2015-06-01T13:21:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-fanaty.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведміла інспектар інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Захарава, такія высновы ўтрымліваюцца ў матэрыялах праверкі, накіраваных у Асацыяцыю "Беларуская федэрацыя футбола” (АБФФ).

У афіцыйным адказе адзначаецца, што супрацоўнікі АМАПа, якія сёлета 3 траўня ўжывалі фізічную сілу і спецсродкі супраць футбольных заўзятараў перад гульнёй ФК “Баранавічы” і магілёўскага “Дняпра”, дзейнічалі на падставе артыкулаў 26-28 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах унутраных спраў” ад 17 ліпеня 2007 года № 263-З.

У сваю чаргу спецыяліст па бяспецы АБФФа Аляксандр Чэрнік лічыць, што супрацоўнікі Міністэрства унутраных спраў фармальна падышлі да справы, бо ў адказе няма вынікаў праверкі ўпраўлення уласнай бяспекі і прававой ацэнкі дзеянняў міліцыі, а толькі спасылкі на нарматыўна-прававыя акты, якімі супрацоўнікі УУС Брэсцкага аблвыканкама апраўдваюць свае дзеянні і прымяненне сілы. У прыватнасці, Аляксандр Чэрнік заўважае, што ў адказе сказана: “заўзятары спрабавалі патрапіць на стадыён без дагляду” і сваімі дзеяннямі парушылі закон Рэспублікі Беларусь “Аб фізічнай культуры і спорце”, але на самай справе гэтага не адбывалася.

“Я, як былы палкоўнік міліцыі, лічу прымяненне сілы супрацоўнікамі міліцыі і АМАПа ў дадзенай сітуацыі незаконнымі і неабгрунтаванымі. Наша федэрацыя накіравала запыт на імя намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Мельчанка, а адказ атрымала ад намесніка начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Вячаслава Максімука. Атрымліваецца, што не ўласная бяспека вяла дадзеную праверку, а мясцовыя чыноўнікі разбіраліся са сваімі падначаленымі”, - паведаміў Аляксандр Чэрнік.

Фота belultras.by

Відэа https://www.youtube.com/watch?v=kaH7V7OxiLg

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства