viasna on patreon

У Бабруйску абмяркуюць гендарныя пытанні

2015 2015-05-31T20:04:29+0300 2015-05-31T20:04:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gender-equality.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 чэрвеня ў Бабруйску адбудзецца сустрэча з Аляксандрай Ігнатовіч, адной з аўтарак першага беларускага фемінісцкага кіно "Сукенка". Над гэтым дакументальным фільмам працавалі 25 беларусак. У ім распавядаецца пра лёсы розных жанчын, якія жывуць паводле пэўных стандартаў грамадства, ці ідуць насуперак "правілам".

Бабруйчане змогуць не толькі праглядзець фільм з яго аўтаркай, але і паўдзельнічаць у дыскусіі на гендарную тэму.

У Бабруйску надаецца вельмі мала ўвагі гендарным пытанням - як з боку дзяржаўных, так і недзяржаўных арганізацый. Як паказала нядаўняе абмеркаванне тэмы "Гендар" на моўных курсах, большасць увогуле слаба арыентуецца ў самім паняцці "гендарная роўнасць".

Сустрэча адбудзецца 2 чэрвеня, пачатак а 18-й гадзіне. Адрас: Кастрыніцкая-33, кв.1. Уваход вольны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства