viasna on patreon

Бабруйск: фанацкі сектар пустуе "з-за прадузятага стаўлення міліцыі"

2015 2015-05-31T23:02:04+0300 2015-05-31T23:02:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babr-stadyen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо пятую хатнюю гульню запар фанацкая трыбуна бабруйскага стадыёну "Спартак" вылучаецца сярод іншых пустымі крэсламі. Прыхільнікі футбольнага клуба "Белшына" тлумачаць сваю адсутнасць на сектары дзеяннямі міліцыі. "Пасля першай хатняй гульні было вырашана пакінуць сектар у сувязі з прадузятым стаўленнем міліцыі да тых, хто прыйшоў падтрымаць каманду ..." - напісалі фанаты на сваім інтэрнэт-форуме.

Фанаты кажуць, што мясцовыя "амапаўцы" цкуюць іх, паводзяць сябе груба, абражаюць і прыніжаюць. Такое стаўленне стала "звычайнай справай", кажуць мясцовыя заўзятары.

Пакрыўджанымі засталіся не толькі фанаты, але і звычайныя аматары футболу. Бабруйчанцы, якая праходзіла на стадыён з дзіцем і мужам, міліцыянты праверылі нават валасы.

"Колькі было размоваў да пачатку сезона аб тым, што ўсё будзе рабіцца для зручнасці заўзятараў, што супрацоўнікі міліцыі будуць ставіцца больш лаяльна да гледачоў, але на жаль, гэта былі проста словы, і каб гэта зразумець, спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін! Я, вядома, разумею, што гэта іх праца, але калі ты з жонкай і дзіцем прыходзіш паглядзець на гульню любімай каманды, а вас на ўваходзе як нейкіх "тэрарыстаў" правяраюць з ног да галавы, прымушаюць вымаць усё змесціва з жаночай сумкі і прамацваюць дно, правяраюць заплечнік дзіцяці і кажуць даставаць усё, што там ляжыць. Потым мне і жонцы сказалі зняць курткі, і самае смешнае, сказалі закатаць штаны, а маёй жонцы правяралі валасы! Валасы, блін! Як быццам яна там нож ці бомбу хавае! Што гэта за трызненне?! Я сёння асабіста бачыў як некалькі кампаній падчас такіх праверак проста разварочваліся і сыходзілі!” - напісаў адзін з бабруйчан на афіцыйнай старонцы ФК Белшына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства