viasna on patreon

Аўтарка кнігі «Трагедыя на Нямізе»: Моладзь успрымае «ружачкі» як месца для тусовак

2014 2014-05-30T12:41:00+0300 2015-06-01T13:19:17+0300 be

Сёньня спаўняецца 15 гадоў трагедыі на Нямізе, у выніку якой ад цісканіны ў падземным пераходзе загінула 53 чалавекі, пераважна моладзь 16–20 гадоў.

Радыё Свабода пагутарыла з Палінай Сьцепаненкай, суаўтаркай-укладальніцай кнігі «Трагедыя на Нямізе», якая выйшла ў 2000 годзе. Кніга сабрала пад сваёй вокладкай жыцьцяпісы ўсіх загінулых, а таксама гісторыі, якія распавялі іх родныя і сябры.

- Спадарыня Паліна, адразу пасьля трагедыі вы разам з Тацянай Равякай вельмі шчыльна камунікавалі зь сем’ямі загінулых, зьбіраючы матэрыялы для кнігі. Што памятаеце пра той час? Як ацэньваеце сваю ролю ў лёсах сем’яў, якія сутыкнуліся зь няшчасьцем?

- Можна сказаць, што вы пазнаёмілі сем’і загінулых?

Сьцепаненка: Так. Але галоўнае, што, пазнаёміўшыся паміж сабой, бацькі стварылі цэнтар сацыяльнай абароны «Няміга-99». Гэтая ініцыятыва займалася ўсталяваньнем помнікаў на Кальварыйскіх і Маскоўскіх могілках, а таксама выступала ў судзе, прадстаўляючы інтарэсы сямей загінулых. Але я лічу, што найбольшая заслуга гэтай ініцыятывы — тое, што імёны напісалі на помніку. Бяз гэтага цяпер ніхто б увогуле ня ведаў, што гэта за помнік, які моладзь называе «ружачкамі» і выкарыстоўвае як месца для тусовак. Калі б не імёны, то шмат хто, асабліва з моладзі, думаў бы, што гэта проста нейкія ружы.

- Якую дапамогу атрымалі сем’і загінулых на Нямізе?

Сьцепаненка: Дапамога была. Далі магчымасьць выбраць месца пахаваньня, аплацілі пахаваньне. На працягу году менскія сем’і былі вызваленыя ад платы за жытло. Таксама на працягу году далі магчымасьць бясплатна наведваць некаторыя сьвятыя месцы і манастыры. У некаторыя паездкі мы езьдзілі разам зь сем’ямі загінулых.

- Як вы лічыце, што ведае моладзь, якая зьбіраецца каля «ружачак», пра помнік і пра трагедыю?

- Ці дастаткова ў грамадзтве гаварылі пра трагедыю і ўсьвядомілі, чаму яна адбылася?

Сьцепаненка: Я лічу, што нягледзячы на жудасьць гэтай трагедыі і ажыятаж вакол яе ў першы час, гаварылі пра яе мала. І, адпаведна, грамадзтва недастаткова ўсьвядоміла тое, што адбылося і чаму яно адбылося. Напрыклад, той жа цэнтар сацыяльнай абароны «Няміга-99» выступаў з ініцыятывай расказваць пра гэтую трагедыю ў школах, а заадно і інструктаваць пра паводзіны ў натоўпе. Але, на жаль, гэтая думка не была пачутая. Напэўна, у нас усё робіцца так, каб хутчэй забылася гэтая жудасная падзея.


Читать полностью:  http://news.tut.by/society/450037.html

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства