viasna on patreon

Прэзентацыя першай порцыі мульцікаў сваімі рукамі HUMRA

2015 2015-06-15T07:57:16+0300 2015-06-15T15:43:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/humra-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 чэрвеня ў сталічнай галерэі Ў пройдзе прэзентацыя аматарскіх мультфільмаў, створаных маладымі актывістамі ў рамках праекта «HUMRA - гісторыі пра правы чалавека». Аніматарамі стала моладзь, якая ўсяго за 2 дні навучылася рабіць яркія мультыплікацыйныя фільмы з падручных сродкаў: пластыліну, алоўкаў, паперы і аматарскай камеры.

Жадаеце убачыць, які мульцік можна зрабіць за пару гадзін з падручных матэрыялаў і атрымаць запрашэнне на наступныя трэнінгі па стварэнні бюджэтных мультоў? Сустракаемся ў гэты чацвер у галерэі Ў.

Трэнінгі HUMRA распавядаюць аб папулярных бюджэтных тэхналогіях стварэння анімацыйных сюжэтаў, якія вы зможаце выкарыстоўваць для прасоўвання ідэй сваіх НДА і іншых сацыяльных ініцыятыў. На прэзентацыі мы раскажам, як вам далучыцца да праекту HUMRA, у якім удзельнічаюць аніматары, грамадзянскія актывісты, студэнты і школьнікі з 5 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Грузія, Германія) і запросім на далейшыя трэнінгі па стварэнні мульцікаў.

Трэнеры: «Новыя Медыя» і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".

У якасці запрошаных гасцей і экспертаў на прэзентацыі будуць прадстаўнікі РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Еўракамісіі з Расіі і Беларусі, Гётэ-інстытут (Расія) і самі стваральнікі першай серыі мультфільмаў ў рамках праекта HUMRA. На сустрэчы яны раскажуць, як будавалася іх праца, і прадставяць свае гатовыя мультфільмы. Таксама будзе прадстаўлены тызер вялікай прафесійнай анімацыйнай гісторыі аб правах чалавека, якую ствараюць лепшыя коміксісты і аніматары Расіі.

Прэзентацыя мультфільмаў будзе праходзіць 18 чэрвеня з 18.30 да 20.30.

Паказ мультфільмаў вольны. Пачастунак для ўсіх гасцей прэзентацыі гарантаваны.

Па ўсіх пытаннях вы можаце звяртацца па адрасе humra.belarus@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства