viasna on patreon

Кіраўнік мІнскага офісу АБСЭ, доктар права Эбэргард Гайкен ня лічыць законнай ліквідацыю праваабарончай арганізацыі “Вясна”.

2003 2003-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У інтэрвію Свабодзе спадар Гайкен сказаў: “Хачу запэўніць, што АБСЭ на працягу некалькіх тыдняў рабіла спробы паўплываць на тое, каб гэтага (закрыцьця “Вясны”) не адбылося. Я вывучаў прэтэнзіі, якія ўлады выставілі “Вясьне”. Не магу сабе ўявіць правамоцнасьці ліквідацыі”.

Самі прадстаўнікі “Вясны” лічаць, што ў справе іхнай арганізацыі місія АБСЭ зрабіла ўсё, што магла ў адпаведнасьці са сваёй кампэтэнцыяй. Яе прадстаўнікі прысутнічалі на судовым працэсе, вялі актыўныя перамовы з афіцыйным Менскам адносна незаконнасьці закрыцьця “Вясны”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства