Сябры Беларускага ПЭН-цэнтру выказалі сваё абурэньне з прычыны закрыцьця “Вясны” і прынцыповае асуджэньне падыходу, згодна зь якім праваабарончыя арганізацыі могуць быць зьліквідаваныя па чыста фармальных прычынах..
Лявон Баршчэўскі, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, выказаў сваё абурэньне з прычыны закрыцьця “Вясны”.
У лісьце сказана:
“Ад імя сяброў Беларускага ПЭН-Цэнтру выказваю сваё абурэнне з прычыны
скасаваньня ўладамі афіцыйнага статусу ВЯСНЫ й прынцыповае асуджэньне падыходу, згодна зь якім праваабарончыя арганізацыі могуць быць зьліквідаваныя па
чыста фармальных прычынах. Выказваю салідарнасьць з
усімі вясноўцамі, а таксама сваю цьвёрдую ўпэўненасьць у тым, што дасьведчаныя праваабаронцы ВЯСНЫ, дзякуючы свайму аўтарытэту прадоўжаць сваю
справядлівую місію ў любых, нават самых неспрыяльных варунках.
З нашай ацэнкай факту закрыцьця Вашай арганізацыі будзе
пазнаёмлена Міжнародная штаб-кватэра ПЭН-Цэнтру. Інфармую
вас пры нагодзе, што на чарговым кангрэсе дэлегатаў у
Мэксіцы будуць разглядацца два праекты рэзалюцыяў, у
якіх закранаецца тэма забесьпячэньня правоў чалавека ў нашай краіне. Мы прыкладзем намаганьні дзеля таго, каб факт судовага рашэньня па ВЯСЬНЕ быў прыняты пад увагу
дэлегатамі кангрэсу.
З нязьменнымі найлепшымі зычэньнямі --
Лявон Баршчэўскі,
старшыня”.