Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: 23 верасня былы палітвязень Мікалай Статкевіч правёў суcтрэчу з выбарцамі на сталічнай плошчы Свабоды. Юрыст Павел Сапелка пракаментаваў адмову Следчага камітэта спыніць крымінальную справу аб “масавых беспарадках” 19 снежня 2010 года ў дачыненні да былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.
“Каментар Эксперта”: Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда падчас канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве заклікаў да мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.
"Час Выбараў": На гэтым тыдні тэма выбараў у Беларусі ўздымалася на міжнанароднай арэне ў Еўрапарламенце ды на працоўным паседжанні канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні.
"Па-за межамі": Старшыня Маскоўскай Хэльсінскай групы Людміла Аляксеева атрымала прэмію Вацлава Гавела. У 2013 годзе першым лаўрэатам прэміі Вацлава Гавела стаў кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі. Праваабаронца адначыў, што ўзнагарода Людмілы Аляксеевай падкрэслівае тую складаную сітуацыю, у якой сёння знаходзіцца грамадзянская супольнасць Расіі.
У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні Manu Chao.