viasna on patreon

У Брэсце ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій (фота)

2015 2015-10-30T10:41:40+0300 2015-10-30T10:41:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-akcija-palit-repres-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правялі акцыю, прымеркаваную да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Акцыя адбылася на Трышынскіх могілках Брэста каля помніка ахвярам сталінскіх лагераў. Сацыял-дэмакраты зрабілі невялікую ўборку тэрыторыі, усклалі кветкі, запалілі свечкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій.

“Гэта чорны дзень у беларускай гісторыі, і штогод мы ладзім мерапрыемствы, прысвечаныя гэтым трагічным падзеям, - распавяла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс. - Мы памятаем, што толькі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Але і зараз, у сучаснай Беларусі, у прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, палітычных партый ды і звычайных людзей ёсць сур'ёзныя прэтэнзіі да беларускіх уладаў наконт рэалізацыі грамадзянскіх, палітычных правоў і свабод”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства