viasna on patreon

Круглы стол з беларускімі праваабаронцамі прайшоў у Харкаве

2015 2015-12-04T14:40:10+0300 2015-12-04T20:45:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/wp_20151203_006.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускія актывісты з ПЦ "Вясна" падчас круглага стала з удзелам харкаўскіх праваабарончых арганізацый.

Беларускія актывісты з ПЦ "Вясна" падчас круглага стала з удзелам харкаўскіх праваабарончых арганізацый.

3 снежня ў Харкаве беларускія актывісты з Праваабарончага цэнтру "Вясна" правялі круглы стол з удзелам  прадстаўнікоў харкаўскіх праваабарончых арганізацый.

Круглы стол ладзіўся пры падтрымцы арганізацыі дапамогі часова перамешчаным асобам “Станцыя Харкаў” у межах Беларускай праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне, летась распачатай беларускімі актывістамі.

На абмеркаванні прысутнічалі прадстаўнікі "Станцыі Харкаў", Харкаўскай праваабарончай групы, Нарвежскай Рады па справах уцекачоў, Фундацыі рэгіянальных ініцыятыў і іншых мясцовых арганізацый.

Мерапрыемства стала нагодай для прысутных разгледзець розныя бакі праблем з правамі чалавека ва Украіне і Беларусі, і вызначыць магчымыя накірункі супрацоўніцтва.Таксама падчас сустрэчы ўкраінскія праваабаронцы змаглі даведацца пра дзейнасць ПЦ "Вясна”.

Каардынатар місіі Зміцер Салаўёў адзначыў, што досвед украінскіх калегаў шмат у чым можа паспрыяць развіццю праваабарончых ініцыятыў у Беларусі.

“Мы сабралі прадстаўнікоў усіх буйных праваабарончых арганізацый Харкава. Нашая асноўная мэта была акрэсліць магчымыя праекты і шляхі ўзаемадзеяння з нашымі ўкраінскімі калегамі. Варта адзначыць, што ўкраінскія арганізацыі маюць вялікі досвед у працы з шырокімі коламі грамадства. Ён будзе вельмі карысны для нашых беларускіх праваабаронцаў. У тым ліку, што тычыцца працы з медыя рэсурсамі і адукацыйнага кірунаку.

Мы ўжо распрацавалі шэраг сумесных праектаў. Мы будзем рыхтаваць сумесны праект advocacy са “Станцыяй Харкаў” і патрабаваць ад уладаў паляпшэння сітуацыі з забеспячэннем жытлом часова перамешчаных асобаў, да гэтага праекту можа далучыцца і Нарвежская Рада па справах уцекачоў. Гэтае пытанне зараз стаіць вельмі востра. Таксама плануецца шэраг праектаў адукацыйнага накірунку для маладых праваабаронцаў сумесна з ФРІ ды Харкаўскай праваабарончай групай”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства