viasna on patreon

Салігорскія праваабаронцы прапанавалі карэкціроўкі моўнага заканадаўства

2015 2015-12-22T23:24:48+0300 2015-12-22T23:29:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nac-centr-zakanadaustva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэту звярнуліся ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў з прапановай аб карэкціроўцы моўнага заканадаўства.

- У гэтым годзе мы ладзілі грамадскі маніторныг выканання правоў беларускамоўных грамадзян у  рэгіёне, па выніках якога падрыхтавалі адмысловы даклад. З таго часу мы атрымалі афіцыйную рэакцыю на яго з дзевяці розных дзяржаўных органаў і ўстаноў. Прадстаўнікі значнай часткі гэтых устаноў пагадзіліся з неабходнасцю карэкціроўкі сваёй працы з улікам выкаладзеных у нашым дакладзе заўваг і прапаноў. Але, на вялікі жаль, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў не захацелі пайсці нам насустрач, хоць найбольш эфектыўным сродкам для ліквідацыі моўнай дыскрымінацыі нам бачыцца ўнясенне адпаведных зменаў у заканадаўства, - кажа рэгіянальны прадстаўнік БХК Леанід Мархотка.

Рэагуючы на даклад праваабаронцаў, Міністэрства юстцыі прызнала, што, пры адсутнасці якіх-небудзь фармальных прэферэнцый і пераваг на заканадаўчым узроўні ў рускай мовы над беларускай, баланс выкарыстання дзяржаўных моў на практцы не забяспечваецца. Тады ж начальнік галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Ганна Шпак параіла звярнуцца з гэтай нагоды ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў.

- Як вядома, менавіта Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў займаецца распрацоўкай штогадовых планаў законапраектаў.  Звычайна напрыканцы зімы гэтыя планы зацвярджаюцца адпаведным Указам прэзідэнта. Мы вырашылі скарыстацца парадай Мінюста і накіравалі свой даклад з апаведнымі прапановамі дырэктару Цэнтра спадару Іпатаву. Хочацца верыць, што калі не па ўласнай ініцыятвые, дык з падачы Нацыянальнага цэнтру заканадаўства дэпутатам парламента ўсё ж давядзецца разглядзець пытанне аб карэкціроўцы моўнага заканадаўства і ліквідацыі моўнай дыскрымінацыі ў краіне, - падсумоўвае Леанід Мархотка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства