viasna on patreon

2016 год для актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Кулакова пачнецца з чарговага суда

2015 2015-12-30T10:13:33+0300 2015-12-30T12:58:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/eurabelarus-akcion-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў

Стала вядомая дата разгляду адміністратыўнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова – 5 студзеня. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету, здзейсненага паўторна на працягу года (частка 3 артыкула 23.34 КаАП). Справу будзе разглядаць суддзя Першамайскага суда Менска Юрый Гарбатоўскі.

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі ў цэнтры Мінска пікет, накіраваны на адмену смяротнага пакарання. “10 снежня - Дзень правоў чалавека! Жыццё дадзена Богам, а не катам. Не смяротнаму пакаранню!” – з такім плакатам выйшлі на акцыю актывісты, сярод якіх быў і Леанід Кулакоў.

Пазней Леанід Кулакоў паведаміў, што участковы інспектар узяў у яго пісьмовыя тлумачэнні наконт акцыі 10 снежня.

Актывіст кажа, што гэтым пікетам хацеў ад усёй душы павіншаваць праваабаронцаў з Міжнародным днём правоў чалавека і прыняццем Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства