viasna on patreon

Суд над спявачкай Жаннай Знакавай працягнецца 3 лютага

2016 2016-01-28T13:45:00+0300 2016-01-28T13:56:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brazouskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жанна Бразоўская (Знакава).

Жанна Бразоўская (Знакава).

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 28 студзеня пачаў разгляд адміністратыўнай справы Жанны Бразоўскай, вядомай таксама як спявачка і музыкант Жанна Знакава. Яе вінавацяць ў непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы.

Напачатку ў судзе было заўленае хадайніцтва аб выкліку ў суд сведак і запатрабаваныя дадатковыя матэрыялы па справе. Пасля допыту Жанны Бразоўскай суддзёй было прынята рашэнне аб пераносе разгляду справы на 3 лютага.

Гэтая нашумелая гісторыя адбылася яшчэ 15 снежня мінулага году, калі Жанну Бразоўскую спынілі на вуліцы незнаёмыя мужчыны ў цывільным, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі і папрасілі праехаць з імі. Калі Жанна адмовілася – яе з гвалтам і прымяненнем фізічнай сілы закінулі ў аўтамабіль без адпаведных апазнавальных знакаў, усяляк зневажаючы пры гэтым. Ёй стала блага.

Затым Бразоўскую даставілі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь (ад 360 тысяч да 9 мільёнаў рублёў) або адміністрацыйны арышт. Усяго Жанна правяла ў пастарунку каля 7 гадзін. 

Неўзабаве Жанна накіравала звароты ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна, раённы аддзел Следчага камітэта, ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС і Адміністрацыю прэзідэнта. Яна прасіла аб адмене пратаколу, які лічыць незаконным, і скардзілася на дзеянні супрацоўнікаў РУУС, якія пераблыталі яе з іншым чалавекам, нібыта датычным да правапарушэння. Аднак, відаць, беспаспяхова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства