viasna on patreon

Унясенне зменаў у моўнае закандаўства ў 2016 годзе не прадугледжана

2016 2016-01-28T11:02:01+0300 2016-01-28T11:02:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belaruskaja-mova-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праект плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2016 год, які штогод зацвярджаецца кіраўніком краіны, не прадугледжвае карэкціроўку закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”. Такі адказ на просьбу аб імплементацыі прапановаў даклада пра выкананне правоў беларускамоўных грамадзян атрымаў з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследванняў салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінкаскага Камітэту Леанід Мархотка.

Па словах дырэктара Цэнтра Вадзіма Іпатава, пры падрыхтоўцы плана законапректаў на 2016 год абмяркоўвалася пытанне аб магчымасці прыняцця і выдання нарматыўных прававых актаў на дзвюх дзяржаўных мовах, але на дадзеным этапе гэта прапанова не была падтрымана “зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі”. Прадстаўнікі якіх менавіта дзяржаўных структур выказаліся супраць ліквідацыі аднаго з найбольш яскравых сведчанняў моўнай дыскрымінацыі, спадар Іпатаў у сваім адказе не ўдакладняе.

Рэагаваць на іншыя рэкамендацыі праваабаронцаў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў не стаў, бо “не з’яўляецца дзяржаўным органам і ў гэтай сувязі не надзелены паўнамоцтвамі па правядзенню дзяржаўнай палітыкі і прыняццю нарматыўных прававых актаў у галіне развіцця і функцыянавання дзяржаўнай мовы”.

Прадстаўнік БХК Леанід Мархотка плануе працягнуць барацьбу з моўнай дыскрымінацыяй і спадзяецца дамагчыся падтрымкі з боку “зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацыяў”, “надзеленых паўнамоцтвамі па правядзенню дзяржаўнай палітыкі і прыняццю нарматыўных прававых актаў”. У бліжэйшых планах праваабаронцы накіраваць адпаведныя звароты да салігорскіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Яўгена Абаленскага і Таісы Данілевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства