viasna on patreon

Праваабаронцы сустрэліся з дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам

2016 2016-01-29T11:44:34+0300 2016-01-29T12:37:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/michael-georg-link-osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаэль Георг Лінк. Фота: osce.org

Міхаэль Георг Лінк. Фота: osce.org

У Мінску 29 студзеня адбылася працоўная сустрэча дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Міхаэля Георга Лінка з прадстаўнікамі палітычнай апазіцыі і кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

У дыскусіі пра агульную сітуацыю ў Беларусі прынялі ўдзел адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч. З боку БДІПЧ таксама прысутнічалі начальнік сакратарыята Жан П. Фрэлі і дарадчык па выбарах Уладзімір Місеў.

Па выніках сустрэчы Валянцін Стэфановіч коратка пракаментаваў яе змест:

“Размову можна ўмоўна падзяліць на два блокі.  Гэта, наперш, агульная сітуацыя ў краіне.  Я падкрэсліў, што няма з боку ўладаў сістэмных зменаў, скіраваных на якаснае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека, а некаторыя апошнія тэндэнцыі сведчаць нават пра яе пагаршэнне. У прыватнасці, я адзначыў апошнія выпадкі прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці журналістаў, якія працуюць з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі”

Валянцін Стэфановіч перадаў спадару Міхаэлю Георгу Лінку “Аналітычны агляд па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2015 годзе”, падрыхтаваны ПЦ “Вясна”  і адзначыў, што высновы, зробленыя праваабаронцамі па выніках мінулага года, не страцілі сваёй актуальнасці і сёння. Праваабаронца таксама праінфармаваў дэлегацыю БДІПЧ пра апошні дакумент, які быў супольна прыняты праваабарончымі арганізацыямі Беларусі дзень таму, у якім акрэсленая узгодненая пазіцыя беларускіх праваабаронцаў пры вызначэнні стратэгіі міжнародных партнёраў з Беларуссю і пра тыя чаканні, якія б хацелася бачыць ад гэтага ўзаемадзеяння.

Другі блок размовы быў прысвечаны непасрэдна апошнім выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі. Па час размовы была абмеркаваная справаздача  БДІПЧ АБСЕ, якую спадар Лінк прадставіў у межах свайго візіту беларускім афіцыйным асобам і Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі.

Валянцін Стэфановіч пры гэтым падкрэсліў, што “Для нас зараз надзвычай важным з’яўляецца імплементацыя тых рэкамендацый, якія былі зробленыя БДІПЧ АБСЕ па выніках назірання, прычым улічваючы тое, што шмат якія з іх зробленыя вельмі даўно, але застаюцца актуальнымі на працягу даволі доўгага часу. Яны адлюстоўваюць сістэмныя праблемы ў выбарчым заканадаўстве якія ў нас ёсць. Найперш –  падлік галасоў і яго празрыстасць, фарміраванне выбарчых камісій, датэрміновае галасаванне і правы назіральнікаў.

 Я адзначыў, што шмат якія змены маглі быць зробленыя нават без унясення зменаў у Выбарчы кодэкс і урэгуліраваны адпаведнымі пастановамі Цэнтрвыбаркама. Зразумела, што галоўнае тут палітычная воля ўладаў.”

Праваабаронца  выказаў задавальненне тым, што многае, пра  што казалі і пісалі ў сваіх справаздачах, у тым ліку і выніковай, прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” знайшло сваю ацэнку, у тым ліку і ў справаздачы БДІПЧ АБСЕ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства