viasna on patreon

Палова аплаціўшых падатак за “дармаедства” у Магілёўскай вобласці -- бабруйчане

2016 2016-02-29T11:40:40+0300 2016-02-29T11:40:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/groshy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Бабруйску імкнуцца сярод першых завітаць у падаткавую інспекцыю, каб паведаміць "пра няўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў".

Як паведамляе прэс-служба інспекцыі, з 123 фізічных асобаў, якія жывуць у Магілёўскай вобласці, і прыйшлі ў падаткавую з гэтай нагоды, - 61 бабруйчанін. Для параўнання, магілёўцаў сярод іх толькі 36.

Падаткавікі абяцаюць 10-працэнтную зніжку ў выпадку, калі грамадзяне падаюць апавяшчэнні да 31 траўня бягучага года. Магчыма, гэта і зматывавала бабруйчанаў.

Агулам гэтыя 123 жахары Магілёўскай вобласці прынеслі ў падаткавую 249,5 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, што сітуацыя з працаўладкаваннем у Бабруйску не выклікае аптымізму, а ўзровень беспрацоўя расце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства