Ня ўсе ахвочыя патрапілі на “Чарнобыльскі шлях”: міліцыя затрымала Наталлю Саматыя
Жыхарка Менска Наталля Саматыя 26 красавіка была спыненая ў метро супрацоўнікамі аховы і затрыманая пасля агляду рэчаў. Яна выбіралася на дазволеную ўладамі акцыю “Чарнобыльскі шлях”, ды правозіла з сабой вырабленую ўласнаручна плакат-расцяжку. Ён быў канфіскаваны, а жанчыну, якая мае сур’ёзнае захворванне, даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе ноч пратрымалі у камеры. Раніцай быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.
Каментар Алеся Макаева ў сацыяльных сетках:
На трэція суткі з’явілася інфа ад праваабаронцаў, дзе сябры і блізкія не разумеюць, што адбылося. Вядома, што Наташу затрымалі ў метро за паўгадзіны да пачатку акцыі. Акрамя плакатаў там былі і сцягі, ў тым ліку і самы вялізны, што мы ганарова неслі пад час маршаў на нашых прашпектах. Вядома, што Наташу жахліва запалохалі, ды так, што яна зараз не можа распавесці. Мы Вамі ганарымся, Наташа, і будзем заўсёды з Вамі!
Яе хатні й мабільны тэлефоны, якія яна дала мне для сувязі, не адказваюць.
Падрабязнасці высвятляюцца.