viasna on patreon

У дваіх затрыманых раварыстаў адбыліся вобшукі. Узбуджаны крымінальныя справы

2016 2016-04-30T21:47:08+0300 2016-05-02T12:12:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла ПЦ “Вясна” дзяўчына аднаго з затрыманых 29 красавіка на Крытычнай масе раварыста, сёння ў іх кватэры адбыўся вобшук.

Станіслава Канавалава 30 красавіка прывялі дамоў у кайданках супрацоўнікі міліцыі. Пры суседзях, якія былі ў якасці панятых, правялі вобшук: шукалі флэшкі і іншыя носьбіты інфармацыі. У выніку забралі жорсткі дыск з кампьютэра, пасля чаго з’ехалі разам з затрыманым.

Аналагічная сітуацыя адбылася і ў другога затрыманага – Дзмітрыя Паліенкі.

Сёння раніцай ў афіцыйным твітары ГУУС з’явілася наступная інфармацыя:

“хутка будзе на сайце ГУУС. Трэба відэа апрацаваць, тэкст ўзгадніць. Але там усё няпроста, аж да крымінальных спраў”

GUVD_Minsk

Аднак адпаведная інфармацыя на сайце ГУУС дагэтуль не з'явілася.

Па неафіцыйнай інфармацыі ў дачыненні да хлопцаў узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу - "Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання". Цяпер хлопцам паграджае да шасці гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства