Чэрвень для Вячаслава Сіўчыка пачынаецца з судоў
На 2 і 6 чэрвеня прызначаныя разгляды адміністрацыйных спраў актывіста руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 10 гадзін раніцы 2 чэрвеня пачнецца разгляд пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Маецца на ўвазе устаноўчы сход Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які адбыўся 15 траўня ў Купалаўскім парку сталіцы.
Зусім нядаўна, 26 траўня, той жа суд Цэнтральнага раёна разглядаў справу аб гвалтоўным начным нападзе ў пад’ездзе ўласнага дома на Вячаслава Сіўчыка. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала ў судовым паседжанні Сіўчыка вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Палітыку прысудзілі штраф у памеры 10 базавых велічынь.