viasna on patreon

Праваабаронцу Валадара Цурпанава звезлі ў ізалятар часовага ўтрымання

2016 2016-05-31T08:56:47+0300 2016-05-31T08:57:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/curpanau-valadar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валадар Цурпанаў

Валадар Цурпанаў

30 траўня Валадара Цурпанава затрымалі ў будынку абласной пракуратуры, куды ён прыйшоў, каб аддаць сваю заяву. Пасля таго, як памочнік пракурора адмовіўся прыняць заяву ў сваім кабінеце і адправіў Цурпанава ў фае, праваабаронца пачаў патрабаваць кнігу скарг і прапаноў. Пасля гэтага ў міліцыянта на вахце ўзніклі пытанні наконт асобы Валадара, нягледзячы на тое, што Цурпанаў паказваў пашпарт на ўваходзе. Адбылася невялікая спрэчка, пасля чаго яго затрымалі. У будынку абласной пракуратуры ён прабыў дзве з паловай гадзіны. Побач з ім знаходзіўся праваабаронца Барыс Бухель.

Пасля яго адвезлі ў пастарунак на вул. Крыленкі. Там Цурпанаў заявіў прадстаўніком журналіста Сашу Буракова, аднак міліцыянты адмовілі яму ў гэтым праве:

– Яго прывезлі на машыне дэпартамента аховы тры міліцыянта у 15.45.  Хацелі вельмі хутка завесці ў пастарунак. Калі мы пачалі патрабаваць, каб мяне, згодна з Канстытуцыяй, дапусцілі як прадстаўніка, адзін з міліцыянтаў сказаў, што ўнутр пастарунка трапіць толькі Цурпанаў, а калі нешта не падабаецца, то мы можам пасля звярнуцца ў суд, – пракаментаваў Буракоў.

У 16.10 заканчваўся тэрмін затрымання. Аднак Цурпанава вывелі з пастарунку толькі каля 19 гадзін. Да гэтага моманту ніякай сувязі з ім не было – свой тэлефон ён пакінуў Бухелю, у пастарунку на тэлефанаванні не адказвалі. Калі журналісты дамагліся праз званок у дзверы, каб вызірнуў міліцыянт, апошні не стаў нічога каментаваць – толькі жэстамі паказаў, што ён нічога не скажа. А 19-ай гадзіны Валадара Цурпанава завезлі ў ІЧУ.

Барыс Бухель, які знаходзіўся побач с затрыманным значны час, ліча, што міліцыянты груба парушылі працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях:

– Грубым парушэннем з’яўляецца тое, што яго пратрымалі без выстаўлення абвінавачвання і суда больш за тры гадзіны. Калі вы лічыце, што чалавек здзейсніў правапарушэнне – калі ласка, ці ў суд, ці ў ІЧУ. Трох гадзін для разбіральніцтва і складання пратаколу больш, чым дастаткова. Зараз жонка павінна была сабраць для яго перадачу. Заўтра, 31 траўня, павінен быць суд, аднак дакладны час пакуль невядомы.

Нагадем, што супраць Цурпанава была заведзена адміністрацыйная справа пасля падобнага інцыдэнту ў гарадской пракуратуры. Тады Валадара абвінавацілі ў ілжывым выкліке міліцыі, калі яму не далі кнігу заўваг і прапаноў.

“Магілёўская Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства