viasna on patreon

Праваабаронцы “Вясны” бяруць удзел ва Усеукраінскім форуме па абароне правоў дзяцей

2016 2016-06-02T08:36:28+0300 2016-06-02T11:05:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/misija-adesa-2016-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі збору подпісаў  за рэалізацыю правоў дзяцей-сірот у Адэсе.

Удзельнікі збору подпісаў за рэалізацыю правоў дзяцей-сірот у Адэсе.

"Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне" працягвае сваю валанцёрскую дзейнасць супольна з украінскімі грамадскімі аб'яднаннямі ў Адэсе.

1 чэрвеня ў Адэсе, падчас святочных мерапрыемстваў прысвечаных Дню абароны дзяцей, быў праведзены збор подпісаў за рэалізацыю правоў дзяцей-сірот і дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі, а таксама асоб з іх ліку на жылле. Агулам было сабрана 183 подпісы. Яны будуць прыкладзены да адмысловай заявы, якую падрыхтуюць грамадскія арганізацыі на Форуме па абароне правоў дзяцей.

 

 

Акцыя была ініцыяваная і праводзілася актывістамі Праваабарончага цэнтру "Вясна", грамадскіх аб'яднанняў "Альянс па абароне правоў дзяцей", Фарпост Адэса, праваабарончай арганізацыі "Queer Home Адэса".

Сбор подпісаў праводзіўся напярэдадні Усеукраінскага форуму па абароне правоў дзяцей, які пройдзе ў Адэсе 3 чэрвеня.

На форуме, у працы якога прымуць удзел і беларускія праваабаронцы, акрамя іншых пытанняў, будзе абмяркоўвацца стварэнне і рэалізацыя Праграммы па прадастаўленні жылля дзецям сіротам, пазбаўленым бацькоўскай апекі і асобам з іх ліку. Подпісы плануецца перадаць Упаўнаважанаму Прэзідэнта Украіны па правах дзіцяці.

Нагадаем, сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” і беларускіх НДА ладзяць азнаямленчыя візіты ў гарады Украіны і аказваюць практычную дапамогу ў межах Беларускай праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне. Беларусы ўжо пабывалі ў Харкаве, Чарнігаве, Львове ды Адэсе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства