viasna on patreon

Праваабарончая Гуманітарная місія ва Украіне: Дзяржава і грамадства бароняць правы дзяцей разам

2016 2016-06-06T15:13:24+0300 2016-06-06T15:16:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/forum_pa_abarone_dziacej_adessa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ІІІ форум па абароне правоў дзяцей. Беларускія праваабаронцы разам з украінскімі калегам

ІІІ форум па абароне правоў дзяцей. Беларускія праваабаронцы разам з украінскімі калегам

Як ужо паведамляў ПЦ “Вясна”, на пачатку чэрвеня “Беларуская Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” узяла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню дзяцей, у Адэсе. Пасля збору подпісаў, праведзенага валанцёрамі, за рэалізацыі правоў дзяцей-сірат на жыллё, адбыўся Усеукраінскі форум па абароне правоў дзяцей, у якім беларусы прымалі актыўны ўдзел.

Пра Форум як падзею спецыяльна для нашага сайта распавяла старшыня грамадскага саюза “Альянс па абароне правоў дзяцей”, кіраўнік грамадскай арганізацыі “Цэнтр абароны дзяцей” Алена Самойлава.

– Калі прайшоў першы форум, чыя гэта ідэя, і каму яна належыць?

– Ідэя належыць грамадскім актывістам. Першы форум прайшоў у 2014 годзе. Мэтай яго было наладжванне ўзаемадзеяння грамадскасці і ўлады, таму як гэтага на той час не было. Адзінай тэмай Форуму была “Прафілактыка сацыяльнага сіроцтва”. Ініцыятарамі выступілі некалькі грамадскіх арганізацый, таму што “Альянс” яшчэ не быў створаны, гэта была наша першая ластаўка. А ўжо ў мінулым, 2015 годзе, адбыўся паўнавартасны форум, арганізатарам якога выступіў “Альянс па абароне правоў дзяцей”. Сабралася каля 300 чалавек, прысутнічаў Упаўнаважаны пры Прэзідэнце па правах дзіцяці, ішла актыўная праца. У гэтым годзе праходзіць ужо трэці форум.

Алена Самойлава і Алег Пашкевіч (ПЦ Вясна) падчас працы форума

– Якое месца займае форум у механізме ўзаемадзеяння грамадскай супольнасці, арганізацый па абароне правоў дзяцей і ўладных структур?

– Гэта тая пляцоўка, дзе ўлада і грамадскасць могуць ўзаемадзейнічаць на канструктыўнай аснове. Мы прыходзім на форум, каб аб’яднаць высілкі і наладзіць узаемаразуменне. Гэта неканфліктная пляцоўка, дзе можна, абмеркаваўшы праблемы, зразумець адзін аднаго, складаныя моманты, працэсы. Дзесьці нешта можа зрабіць улада, там дзе няма для гэтага магчымасцяў у прадстаўнікоў грамадства, і наадварот. Так можна працаваць эфектыўна.

– Ці актыўныя ўладныя структуры, абласная адміністрацыя, гарадская рада, прадстаўнікі іншых рэгіёнаў у працы форуму?

– У нас сёння былі прадстаўлены амаль усе профільныя гарадскія ўпраўленні і дэпартаменты, якія займаюцца сферай дзяцінства, а таксама асноўныя профільныя ўпраўленні і дэпартаменты вобласці. Таксама была намесніца мэра па гуманітарных пытаннях, яна адчыняла форум. Склад форуму з боку ўладных структур досыць прадстаўнічы і вычарпальны.

Наколькі эфектыўны рашэнні форумаў? Як яны ўплываюць на наступную працу па праблемах дзяцей? Як рэалізуюцца?

– Нейкія рэзалюцыі ўвасабляюцца ў жыццё досыць хутка, а бывае так, што для рэалізацыя прапаноў патрэбны час, іх цяжка імплементаваць у заканадаўства цягам аднаго году. Напрыклад, на мінулым форуме была прынята рэзалюцыя аб стварэнні пасады грамадскага рэгіянальнага ўпаўнаважанага па правах дзіцяці ў Адэскай вобласці. І гэтая пасада была створана ў той жа дзень! Цяпер мы маем такога ўпаўнаважанага. Тады ж падчас працы форума была агучана цікавая прапанова па дыстанцыйнаму навучанню, і гэты праект цяпер ажыццяўляецца ва ўсім рэгіёне. Былі прапановы па стварэнні цэнтру сацыяльнай дапамогі ў адукацыйных сферах, праект дастаткова доўгатэрміновы, толькі ў гэтым годзе ён будзе разглядацца на дэпутацкай камісіі. Праблема, якая ўзнята на цяперашнім форуме – прыняцце рэгіянальнай праграмы па забеспячэнню сірат жыллём, адносіцца да складаных. Але мы будзем яе вырашаць. Я думаю, што ў нашым рэгіёне мы гэта зробім. А на нацыянальным узроўні мы будзем ініцыяваць падобныя змены, і, калі грамадскія арганізацыі падключацца, то мы і гэта зробім.

– Форум традыцыйна адбываецца ў Адэсе. Ці актыўна ўдзельнічаюць у ім іншыя рэгіёны?

– На жаль, не ўсе рэгіёны ўдзельнічаюць, таму што не маюць магчымасці прыехаць, у тым ліку, фінансавыя. Але колькасць рэгіянальных удзельнікаў з году ў год расце і гэта ўсяляе пэўны аптымізм. На цяперашнім форуме былі прадстаўнікі усіх частак Украіны, як з поўначы, гэтак і з захаду, і ўсходу.

Гутарыў Алег Мацкевіч, прадстаўнік ПЦ “Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства