Візітоўка Вясны: 10 слайдаў пра працу праваабаронцаў арганізацыі
У працяг адзначэння 20-годдзя арганізацыі, мы прадстаўляем прэзентацыйную старонку, слайды і ілюстрацыі якой распавядаюць пра Праваабарончы цэнтр “Вясна” і нашую дзейнасць.
Мы хочам, каб кожны беларус ведаў, што ад нараджэння ён надзелены неад’емнымі правамі і свабодамі, гарантаванымі асноўным законам краіны – Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Гэтыя правы і свабоды замацаваныя “Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека” – міжнародным прававым дакументам, які на сёння пераведзены больш чым на 370 моў свету.
Праваабрончы цэнтр “Вясна” аказвае дапамогу тым, чые правы парушае дзяржава – дзяржаўныя органы і чыноўнікі. Але важна, каб любы чалавек разумеў каштоўнасць сваіх правоў, даражыў імі і адстойваў сваю ўласную годнасць, бо ПРАВЫ МОЖА БАРАНІЦЬ КОЖНЫ.
Раней з нагоды 20-годдзя мы падрыхтавалі фоталетапіс “Дваццаць імгненняў “Вясны”, зборнік эсэ і ўспамінаў сяброў-праваабаронцаў “20-я Вясна”, а таксама абнавілі афіцыйны сайт арганізацыі.