viasna on patreon

Суды за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам

2016 2016-06-30T11:56:50+0300 2016-07-01T13:39:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palchys-aktion-valadarka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. 9 чэрвеня ў Мінску.

Акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. 9 чэрвеня ў Мінску.

Суд Маскоўскага раёна Менска разглядае адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з Эдуардам Пальчысам. 9 чэрвеня на заклік Паўла Севярынца сямёра актывістаў правялі ў Мінску акцыю салідарнасці з заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам ("Джонам Сільверам"), які зараз утрымліваецца ў следчым ізалятары ў СІЗА-1.

Судзяць актывіста АГП Дзяніса Краўчука (9-30), сустаршыню БХД Паўла Севярынца (9-30), рэжысёра Вольгу Нікалайчык, актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага (15-30), актывістку Наталлю Гарачку-Басалыгу і актывіста БХД Паўла Пракаповіча.

Актывіста АГП Антося Жылко паспелі асудзіць у панядзелак, 27 чэрвеня, і пакараць штрафам у памеры 50 базавых велічынь.

Сустаршыню БХД Паўла Севярынца вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.  Адміністрацыйная справа заведзеная паводле часткі 3 арт.23.34 КаАП. Севярынца судзіла Тацяна Матыль. Ён на суд не з’явіўся. Пастанова суддзі - 50 базавых велічынь.

Актывіст АГП Дзяніс Краўчук аштрафаваны на 25 базавых велічынь (5 250 000 рублёў).

Натальлю Гарачку-Басалыгу судзіла суддзя Тацяна Пірожнікава. Пастанова — штраф 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў).

Вольга Нікалайчык на суд не з'явілася і вынік разгляду справы пакуль невядомы.

 Рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс быў затрыманы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і 26 траўня экстрадзіраваны ў Беларусь. Ён абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130 (“Распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні”) і ч. 2 арт. 343 (“Распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства