viasna on patreon

Праваабаронцы выратавалі цэлы раён ад прымусовай працы

2016 2016-06-30T13:37:10+0300 2016-06-30T14:09:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/senokosa-ne-budet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 чэрвеня праваабаронцы атрымалі адказ на зварот аб незаконнасці прымусовага сенакосу ў Глускім раёне з Магілёўскага аблвыканкама.

Як вынікае з адказу, пакуль дзяржорганы перасылалі адзін аднаму зварот праваабаронцаў, Распараджэнне старшыні Глускага райвыканкама Царыкава У. ад 8 чэрвеня 2016 года “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў” было адменена ім жа пасля агалоскі гэтага факту на сайце ПЦ “Вясна” і ў іншых СМІ у той самы дзень.

Нагадаем, 8 чэрвеня Глускім райвыканкамам было выдадзена Распараджэнне пад назвай “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў”, у адпаведнасці з якім кіраўнікі арганізацый Глускага раёна павінны забяспечыць накіраванне “ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку” супрацоўнікаў для нарыхтоўкі сена.

Згодна дадатку да Распараджэння, у працэс сенакосу было ўключана 34 прадпрыемствы і арганізацыі з Глуску і Глускага раёна, з разлікам нарыхтоўкі – 300 кг на аднаго чалавека, і планам агульнага накосу 337 600 кг сена.

Праваабаронцы ў той жа дзень звярнуліся ў пракуратуру Глускага раёна з патрабаваннем правесці пракурорскую праверку і адмяніць Распараджэнне. Аднак пракурор Леанід Палевіч ніякую праверку не праводзіў, а проста перанакіраваў зварот у Магілёўскі аблвыканкам.

Пасля гэтага праваабаронцы былі вымушаны звярнуцца ў пракуратуру Магілёўскай вобласці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства