Сярод затрыманых у 17.50 ў раёне плошчы Якуба Коласа – Яўген Скочка, Аксана Новікава, Зьміцер Дашкевіч, Дзядкоў Ігар, Гнедчык Алег, Касьцючэнка Ігар, Яўген Ваўкавец,Руслан Харкевіч, Васіль Парфянкоў, Алесь Запартыка.
https://spring96.org./be/news/848
2003
2003-11-24T10:00:00+0200
2003-11-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
24 лістапада ў Мінску пачалася акцыя супраць магчымага рэфэрэндуму аб падаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.
У 17.45 удзельнікі акцыі рушылі па ходніках у бок Плошчы незалежнасьці. У 17.50 былі акружаны АМАПАм, супрацоўнікі якога пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі.
Акцыю ладзіў Малады фронт. Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзеньні акцыі ў заяўленым фармаце і скіраваў іх на плошчу Бангалор. Тым ня менш, збор удзельнікаў пачаўся а 17.30 на плошчы Якуба Коласа.